Хакеісты мінскага "Дынама" пачынаюць выязную серыю матчам супраць ЦСКА
Першы прыпынак падапечныя Дзмітрыя Квартальнава зрабілі ў Маскве, дзе прымаць нашу каманду будзе былы клуб галоўнага трэнера мінчан і дзеючы чэмпіён лігі - ЦСКА. Папярэдні паядынак "зуброў" і "армейцаў" адбыўся 24 лістапада на "Мінск-Арэне", тады масквічы атрымалі пераканаўчую перамогу з лікам 4:0.